Вход в систему

Опрос

Вы нашли на сайте то, что искали?:

Наши друзья

 
Для того, чтобы добавіть ссылку на Ваш ресурс - пишите в обратную связь

Комментарии

Даты

Декабрь 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
2526272829301
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
303112345

Каталоги

Друзья проекта
Полезная информация

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 1 гость.

каханне

Поделитесь избранным Вами!

Если у Вас есть избранные стихи, цитаты, анектоды, афоризмы, песни или притчи, которые до сих пор отсутствуют на сайте, поделитесь ими со всем миром - жмите сюда и добавляйте. Регистрация не требуется.

Добавить избранное можно здесь

Нагадай мне маё імя...

Нагадай мне маё імя,
Бо я часам яго забываю.
Калыхае мяне цішыня,
Мне здаецца, што быццам кахаю.

Адкажы мне на мове дзядоў,
Той, што сэрцы астатніх мінула,
Што праз колькі дзясяткаў гадоў

Твае рукі лашчыць холад ранку...

Твае рукі лашчыць холад ранку,
Пад абцасамі цячэ асфальту плынь.
Пакрысе сьвятла прыходзіць варта.
Пі яго ды крышку мне пакінь.

На твой стан глязяць зайздросна дрэвы.

Нашы вочы ня могуць сустрэцца...

Нашы вочы ня могуць сустрэцца,
Ты нібыта баісься мяне.
Толькі цяжка так робіцца сэрцу
З ранку ў ранак, у шэрай смузе.

З успамінаў усьмешкаю кволай
Ты глядзіш на мой стомлены твар,

У гарачага кахання...

У гарачага кахання
Мітуслівае насенне.
Дзе спаткацца з вамі, пані?
На канапе ці на сене?
На канапе мне скрыпуча,
А на сене вам калюча,
Голка гоцкацца на даху,
А на вулцы хопіць страху.

Быццам ночы ня стала...

Быццам ночы ня стала,
Быццам час не спыніўся,
Быццам ты не кахала,
Быццам я не згубіўся.

Ціхая восень

Ціхая восень лісьцем гукае
Час доўгіх ночаў і белых палёў.
Рукі ізноўку асадку шукаюць
Словы й папера – як цела і кроў.

Ціхая восень золатам плоціць
За шэрань неба й халоднасьць лясоў.

Каляды

Я з каляднаю сьвечкаю цёмнай
Празь лясок праз халодны іду,
Каб праменьчык сьвятла ў ночы цёмнай
Зьнішчыў ў ёй і ману, і бяду.
Хай пужаюць ваўчыныя вочы
І нялёгка мне крочыць пакуль,

Ня будзе...

Калісьці ня будзе мяне,
Калісьці ня будзе цябе...
“Але ж мы тут, мы зараз ёсьць” –
сьцьвярджаем мы. Ды наша поўсьць
Нас паглынае, ў ёй жывем,
Паволі атруту, смакуючы, п’ем,

Даруй

Даруй жа мне маё маўчаньне,
Маю нясьмеласьць без маны
І недарэчныя пытаньні:
“Чаму ты там? Ня разам мы?”

Даруй жа мне ўсе вершы тыя,
Што мо зацяжкімі былі,
Даруй свой смутак, дні пустыя,

Сны паціху губляюць абрысы...

Сны паціху губляюць абрысы,
Бо няма у куце бісектрысы.
У вяршыні яго стаю я.
Тры душы, і адна зь іх – мая.

Па двух сэрцах бадзяюцца ў сьне
Беспрытульныя вершы мае.
У тэатар зайшоў задарма,

Ты дзесьці. Я – тут...

Ты дзесьці. Я – тут.
Зараз нам не сысьціся,
Не зірнуць глыбінёю нязграбных вачэй.
Тэлефонных размоваў маўчаньне – ня выйсьце.
Паміж намі – стамлёнае сэрца надзей.

Ты побач – мне можна ня хлусіць...

Ты побач – мне можна ня хлусіць.
Ты побач – і мы пераможам.
Мы разам у нашым хаўрусе.
Ты ёсьць – значыць жыць покуль можна.

Мяне ніхто не чакае...

Мяне ніхто не чакае.
Таксама ніхто не шукае,
Хіба што стамлёныя вочы,
Што побач паўсюль за мной крочаць.

Я маю багата знаёмых...
Ды болей – дзьвярэй замкнёных.
Самотны, бы слуп на узьлеску,

Сярод іншых зорак небасхілу...

Сярод іншых зорак небасхілу
Я ўгляжаўся толькі у яе,
Але места роднае пакінуў
І сустрэчы нашы толькі ў сьне.

Успамінам сэрца суцяшаю
Пра сустрэчы колішнія зь ёй.
Толькі часам змагары адчаю

Я губляў час у пошуках ладу...

Я губляў час у пошуках ладу,
Я канаў, абуджаўся ў журбе,
Для сябе біраў я пасады,
Я занадта ня ведаў цябе.

Хто сышоў назаўсёды у блуды,
Хто з кампутарам бавіць свой час,

Між намі рэчаіснасьці сьцяна...

Між намі рэчаіснасьці сьцяна,
За намі – год знаёмства й цішыня.
Над намі – столь і дахі неба,
Пад намі – шлях, што грэе глебу.

З табою сьпіць спакойная зямля,
Са мною – толькі грукат каваля.

Ты ляці, ляці, кірпіч...

Ты ляці, ляці, кірпіч,
Між лясоў і гаяў
І мальчонку дагані,
Якога я кахаю.

Веснавое

Калі рушыць і зьнікае прэч сьцяна,
Калі ўсе вакол завуць мяне вар’ятам –
Гэта значыць, зноў прыйшла вясна
І я зноўку стаўся ейным братам.

Калі вершы я чытаю ёй,

Давай ніяк ня будзем зваць...

Давай ніяк ня будзем зваць
Таго, што зараз паміж намі,
Пра тое цяжка мне казаць,
Як вежу зруйнаваць вятрамі.

Жыві, як хочаш, лад твой вольны,
Спазнай каханьня у жыцьці.

Я зроблены з сьмецця мінулага дня...

Я зроблены з сьмецця мінулага дня,
Ты – з ружаў найноўшых часоў.
Пад сьнегам маім пратаптана зямля,
Пад тваім жа – і вера, й любоў.
Няхай ніколі ня будзем мы разам,

На хвалёх неба я ляжу...

На хвалёх неба я ляжу,
Стамлёнага за дзень,
У ім я зоры абуджу
І месяца прамень,

Ды гэта потым, да таго
Гадзіны дзьве міне,
Бясконцыя, як цень майго
Пакою на сьцяне.

Хоць ненавіджу, але кахаю...

Хоць ненавіджу, але кахаю. “Як гэта магчыма?” – спытаеш.
Не растлумачу, але сэрца ў смяротнай тузе.

Катул